У літоўскім судзе завяршылася апытанне "беларускага шпіёна"

У Віленскім акруговым судзе працягваецца працэс па справе Рамуальда Ліпскага, якога вінавацяць у шпіянажы на карысць Беларусі. 22 траўня былы супрацоўнік авіядыспетчарскай кампаніі Oro navigacija завяршыў дачу паказанняў суду.

Як перадае ru.delfi.lt, Ліпскі не прызнаў сябе вінаватым. Ён адзначыў, што вінаваты толькі ў тым, што адразу не звярнуўся да органаў бяспекі.

Наступнае пасяджэнне па справе адбудзецца 19 чэрвеня. На ім суд па просьбе адваката вырашыў заслухаць яшчэ адзін аўдыёзапіс з матэрыялаў справы.

Згодна з матэрыяламі справы, Ліпскі у сваім кабінеце ў Oro navigacija таемна фатаграфаваў дакументы і іншыя аб'екты і перадаваў іх галоўнаму разведвальнаму ўпраўленню Генштаба Узброеных сіл Беларусі. Па абвінавачанні ў шпіянажы яму пагражае ад 3 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Як заявіў кіраўнік Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы Гедымінас Грына, уся аперацыя па выкрыцці Ліпскага працягвалася больш за тры гады. Ён не паведаміў, колькі матэрыялаў падазраваны паспеў перадаць беларускім агентам. Літоўскія спецслужбы не выключаюць, што Беларусь магла дзяліцца атрыманай інфармацыяй з Расіяй.

На фота DELFI — Рамуальд Ліпскі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі