У Лідзе з'явіцца помнік Гедыміну. Улады абвясцілі конкурс на лепшы праект

У Лідзе з'явіцца помнік Гедыміну. Улады абвясцілі конкурс на лепшы праект

Улады абвясцілі конкурс на лепшы праект помніка заснавальніку Ліды — князю Гедыміну. Яго плануюць паставіць побач з паўночнай сцяной Лідскага замка, на Плошчы 600-годдзя Ліды.

Парк, у якім будзе пастаўлены помнік, знаходзіцца як бы над замкам.

У палажэнні аб правядзенні конкурса помнік названы "Заснавальнік замка — князь Гедымін". Там гаворыцца, што "кампазыцыйнае і пластычнае рашэнне помніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага нацыянальнага манументальнага мастацтва".

Кіраўнік Лідскай гарадской арганізацыі "Таварыства беларускай мовы" Станіслаў Суднік адзначае, што ёсць яшчэ адно істотнае патрабаванне: у конкурсе могуць браць удзел скульптары і архітэктары, якія маюць прафесійную адукацыю. А вось умоваў пра тое, якім мусіць быць помнік, амаль няма:

"Пачытаўшы палажэнне аб конкурсе, я не знайшоў там упамінання менавіта пра конны помнік, бо размова ўвесь час вялася менавіта пра конны помнік князю Гедыміну. Мне здаецца, што перавагу будзе мець менавіта такі праект, — пракаментаваў Суднік сайту "Наша Ніва". — Князь Гедымін, дарэчы, не проста заснавальнік замка, але і горада, і ён павінен быць з усімі атрыбутамі вялікакняскай улады. Праўда, я перакананы, што беларускія скульптары гэта і самі выдатна разумеюць".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі