У Лідзе СК праводзіць праверку па факце смерці 43-гадовага лекара-рэаніматолага

У Лідзе СК праводзіць праверку па факце смерці 43-гадовага лекара-рэаніматолага

У Лідзе Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці 43-гадовага лекара-рэаніматолага. Як паведамляе TUT.by, у ноч з нядзелі на панядзелак мужчыне стала кепска на працы ў цэнтральнай раённай бальніцы. Ён выйшаў з памяшкання і назад не вярнуўся. Пазней цела лекара знайшлі ў распранальні. Апошнім часам  ён працаваў у рэанімацыі, дзе ляжаць пацыенты з COVID-19.

Пра тое, што ў Лідзе зафіксаваны першы выпадак COVID-19, стала вядома тыдзень таму. Тэст здаў пенсіянер і ён паказаў станоўчы вынік. Колькі ў горадзе цяпер заражаных каранавірусам, невядома. Нядаўна Аляксандр Лукашэнка прапанаваў перавесці пацыентаў з COVID-19 з раённых бальніц у абласныя.

На сайце Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы з'явілася спачуванне з нагоды смерці лекара. У ім паведамляецца, што ён памёр у інтэрнаце, створаным для часовага пражывання медработнікаў. Папярэдняй прычынай смерці называецца "каранарная недастатковасць". Дакладная прычына стане вядома па выніках прызначанай судова-медыцынскай экспертызы. Следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння.

У Лідзе СК праводзіць праверку па факце смерці 43-гадовага лекара-рэаніматолага
crb.lida.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі