У Лідзе сем чалавек будуць судзіць за "нямы мітынг"

Грамадскія актывісты з Ліды і Лідскага раёна 25 сакавіка на гарадскіх могілках ушанавалі памяць сябраў беларускіх партыяў, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны. На могілках яны запалілі знічы і разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг.



На могілках былі людзі ў цывільным, якія перапісалі прозвішчы ўдзельнікаў. Ужо 2 красавіка іх пачалі выклікаць у пастарунак. На Станіслава Судніка склалі пратакол за ўдзел у мітынгу.

У каментары Радыё "Свабода" актывіст адзначыў, што ніякага мітынгу і выступаў на могілках не было. Напярэдадні, кажа Суднік, ён двойчы хадзіў у выканкам і атрымаў вусны дазвол на ўшанаванне памяці сябраў беларускіх партыяў, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны.



Фота — svaboda.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі