У Лідзе будуць судзіць жанчыну-"экстрасэнса"

У Лідзе за махлярства збіраюцца судзіць 25-гадовую непрацуючую жанчыну. Яна хадзіла па кватэрах і называлася экстрасэнсам. Лідчанка прапаноўвала мясцовым жыхарам паслугі па "зняцці сурокаў" і г.д. Пры гэтым жанчына расказвала пра ўплыў на лёс тагасветных сіл, нябачную энэргію, аўру.

Да міліцыянтаў звярнулася адна з ахвяраў "экстрасэнса", перадае БЕЛТА. 52-гадовая лідчанка аддала зламысніцы 2,5 млн рублёў, 700 долараў і пяць залатых вырабаў. Пазней жанчына зразумела, што стала ахвярай махлярства.

Міліцыянты знайшлі і затрымалі падазроную. "Экстрасэнс" прызналася ў двух выпадках такога падману. Следчыя спрабуюць высветліць іншых пацярпелых.

Фота — dubrovno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі