У Латвіі будуць страляць па ўзброеных "зялёных чалавечках"

Паводле яго слоў, Латвія гатовая супрацьстаяць любым узброеным людзям без апазнавальных знакаў, калі яны з'явяцца на яе тэрыторыі.

"Калі будзе патрэбна, мы застрэлім гэтых "зялёных чалавечкаў". Але пакуль яны будуць весці сябе мірна, імі зоймуцца Паліцыя бяспекі і Дзяржпаліцыя", — цытуюць заяву міністра абароны латвійскія СМІ. Пры гэтым Райманд Веёніс не ўдакладніў, каго ён лічыць "зялёнымі чалавечкамі" і адкуль яны могуць з'явіцца.

Нагадаем, у лютым-сакавіку 2014-га "зялёныя чалавечкі" (вайскоўцы ва ўніформах без апазнавальных знакаў) з'явіліся ў Крыме, дзе яны блакавалі і захоплівалі будынкі органаў дзяржаўнай улады, вайсковыя часткі. Украінскія вайскоўцы ў іх не стралялі. У выніку, "зялёныя чалавечкі" ўзялі пад кантроль Крым, які неўзабаве быў уключаны ў склад Расіі. Невядомыя захопнікі аказаліся байцамі ГРУ Генштаба Узброеных Сіл Расіі. Пазней яны з'явіліся і на Данбасе, распаліўшы там крывавы канфлікт.

Заходнія эксперты назвалі такія дзеянні "гібрыднай вайной", калі ў нейкай краіне з'яўляюцца невядомыя вайскоўцы, якія дзейнічаюць разам з арганізаванымі групамі грамадзянскіх асоб, захопліваюць населеныя пункты, стратэгічныя аб'екты, называюць сябе "апалчэннем". Латвія з'яўляецца адной з краін, якая заклапочаная магчымым паўторам украінскіх падзяў на ўсходзе, дзе жыве значны лік рускамоўнага насельніцтва. Нядаўна з'яўлялася інфармацыя, што група грамадзян Латвіі ваюе на Данбасе на баку тэрарыстаў.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі