У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус, ёсць пацярпелыя (фота)

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус, ёсць пацярпелыя (фота)

На 45-м кіламетры трасы Мінск — Мядзель у Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус. Здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы. Як інфармуе сайт abw.by, аўтобус рухаўся з Вілейкі ў Мінск. Па словах аднаго з відавочцаў, кіроўца не ўлічыўся ўмовы надвор'я і дарогі, з-за чаго транспартны сродак занесла. Аўтобус з'ехаў на левую па ходу руху абочыну.

У выніку ДТЗ пацярпелі два чалавекі — мужчына і жанчына. Мужчыну забрала хуткая дапамога. Астатнія пасажыры з'ехалі з месца здарэння на іншай маршрутцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі