У крыві падлеткаў, загінулых у Жодзіне, знайшлі сляды алкаголю

У крыві падлеткаў, загінулых у Жодзіне, знайшлі сляды алкаголю

У крыві падлеткаў, якіх знайшлі мёртвымі каля чыгункі ў Жодзіне, выявілі сляды алкаголю. Пра гэта Еўрарадыё распавёў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

Як паведамляла Еўрарадыё, 8 жнiўня каля чыгункі знайшлі целы двух падлеткаў, жыхароў Смалявіцкага раёна. Аднаму было 16, другому 17 гадоў. Абодва, як выявілася, вучні сярэдняй школы. 

Жодзінскі гараддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за давядзенне да самагубства.

Прычыны смерці прадстаўнік Следчага камітэта агучыў у каментары Еўрарадыё:

Кабаковіч: "Папярэдне экспертамі са следчымі ўстаноўлена, што смерць пацярпелых наступіла ў выніку розных траўмаў галавы, тулава і канечнасцяў. Непаўналетнія пасля распіцця спіртных напояў каля 22-й гадзіны накіраваліся да чыгуначнай станцыі. Па дарозе і пазней, у непасрэднай блізкасці да чыгуначных шляхоў, яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення".

Паведамляецца, што па дарозе юнакі неаднаразова тэлефанавалі знаёмым.

Следства разглядае розныя версіі здарэння, у тым ліку траўмы ад чыгуначнага транспарту. Хаця прыкметаў прамога сутыкнення падлеткаў з цягнікамі няма, адзначыў прадстаўнік Следчага камітэта.

Следчыя правяраюць камп'ютарную тэхніку падлеткаў, а таксама паведамленні ў іх мабільных тэлефонах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі