У Кіеве заявілі пра 2 тысячы забітых расійскіх вайскоўцаў

"За ўварванне ва Украіну ўжо заплацілі жыццямі каля 2 тысяч кадравых расійскіх вайскоўцаў, пераважна дэсантнікаў", — цытуе яго словы УНН. Пры гэтым Данілюк не спасылаецца на крыніцы інфармацыі. Ён адзначае важнасць стварэння "нефармальнай структуры", якая будзе кантактаваць са сваякамі загінулых "ці яшчэ пакуль жывых расійскіх салдат і афіцэраў".

Украінскія ўлады колькасць загінулых расійскіх вайскоўцаў ва Украіне не называюць, паколькі падлічыць яе немагчыма. Большасць раёнаў, дзе ішлі баі, цяпер занятыя расійскімі войскамі. Як учора заявіў міністр абароны Украіны Валерый Гелецей, на ўкраінскай зямлі знаходзіцца да 15 тысяч расійскіх вайскоўцаў і штодня іх становіцца больш. Масква абвяргае ўсе паведамленні пра наяўнасць яе войскаў ва Украіне.

На першым відэа камандзір украінскага батальёна "Дняпро-1" Юрый Бяроза расказвае, як некалькі дзясяткаў палонных расійскіх вайскоўцаў былі знішчаныя пад агнём расійскай артылерыі. На другім відэа баец батальёна "Данбас" з пазыўным "Вусач" распавядае пра тое, як, выходзячы з акружэння, ён з таварышамі падбіў 2 расійскія танкі Т-72 і 2 БМД. Частку экіпажаў яны ўзялі ў палон, частку расстралялі падчас боя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі