У Кіеве пачаў працу Штаб нацыянальнага супраціўлення

Як інфармуе УНІАН, усе жадаючыя могуць прыносіць у гэты каардынацыйны орган цёплыя рэчы, ежу для ўдзельнікаў акцыі пратэсту.



Як вядома, на Майдане Незалежнасці працягваецца шматтысячны мітынг, там адноўленае намётавае мястэчка. Сярод пратэстоўцаў дзясяткі, а магчыма і сотні беларусаў. Лідары ўкраінскай апазіцыі агучылі патрабаванні да ўлады: адстаўка ўраду і прэзідэнта, правядзенне датэрміновых выбараў, суд над міністрам унутраных спраў, роспуск "Беркута". З панядзелка ва Украіне плануецца пачаць агульнанацыянальны палітычны страйк.



У Кіеве ў раёне правядзення акцый пратэсту працягваюць дзейнічаць невядомыя правакатары, дзейнасць якіх спыняюць самі дэманстранты. Апошняй акцыяй была спроба правакатараў захапіць "Украінскі дом" на Еўрапейскай плошчы, але яе спынілі сябры партыі Віктара Клічка — "УДАР".

Фота — Reuters, ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі