У Кіеве адкрылі помнік загінуламу беларусу Міхаілу Жызнеўскаму (фота)

Помнік беларусу Міхаілу Жызнеўскаму адкрылі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве каля месца яго гібелі. Жызнеўскі быў сярод абаронцаў Майдана падчас рэвалюцыйных падзей у Кіеве, якія ў выніку прывялі да змены ўлады. Як інфармуе УНІАН, на адкрыцці помніка прысутнічалі бацькі Міхаіла Ніна Васільеўна і Міхаіл Пятровіч.

Як паведамляе Радыё Свабода, Міхала Жызнеўскага ва Украіне ўшануюць пасмяротна ордэнам Героя Нябеснай Сотні, як і двух іншых замежнікаў, якія загінулі на Майдане. Прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Святаслаў Цаголка паведаміў, што памяць беларуса не можа быць ушанаваная званнем Героя Украіны, паколькі гэта не прадугледжвае заканадаўства.

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі