У Касцюковіцкім раёне рыбак праваліўся пад лёд (фота)

У Касцюковіцкім раёне рыбак праваліўся пад лёд (фота)

Выратавальнікі з Касцюковіцкага раёна прыйшлі на дапамогу рыбаку, які праваліўся пад лёд. Гэта здарылася ўвечары 10 сакавіка каля вёскі Прусіна. Мужчына вудзіў рыбу на рацэ Крупня і праваліўся пад лёд у 50 метрах ад берага. Глыбіня ракі ў тым месцы складала каля 3 метраў. Да прыбыцця выратавальнікаў рыбак трымаўся за кромку лёду.

Яго дасталі з вады пры дапамозе выратавальнай лодкі і даставілі на бераг. Пацярпелы быў шпіталізаваны ў раённую лякарню з агульным пераахаладжэннем.

Гэта 53-гадовы мужчына, які нягледзячы на цёплае надвор’е пайшоў вудзіць рыбу на раку, таўшчыня лёду на якой была ўсяго 3-4 сантыметры. Калі б не мясцовая жыхарка, якая заўважыла, што чалавек на рацэ трапіў у бяду і патэлефанавала ў МНС, гісторыя магла б скончыцца сумна.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі