У Карэліі знайшлі зніклых беларускіх турыстак

У Карэліі расійскімі ратавальнікамі знойдзены тры зніклыя беларускія турысткі. Як паведаміла прэс-сакратар рэгіянальнага ўпраўлення МНС Расіі па Карэліі Зінаіда Буртоўская, жанчыны былі знойдзены каля 21.00 па мясцовым часе (20.00 — па мінскім).

Стан іх здароўя здавальняючы, яны накіраваны ў Цэнтральную раённую лякарню горада Сегежа, які размешчаны ў 260 км па поўнач ад Петразаводска.

Падрабязнасці пакуль невядомыя. Пошукі зніклых турыстаў цягнуліся амаль тыдзень. Сёння ўначы на дапамогу расійскім ратавальнікам планавала вылецець група беларускіх спецыялістаў на чале з начальнікам рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС Беларусі Аляксандрам Шамко.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі