У кацельні Маларыцкай ЖКГ успыхнула газапаветраная сумесь (фота)

У кацельні Маларыцкай ЖКГ успыхнула газапаветраная сумесь (фота)

Каля 4-й гадзіны раніцы 5 снежня ў кацельні Маларыцкай ЖКГ адбылася ўспышка газапаветранай сумесі ў топцы катла.

Паводле інфармацыі МНС, у электрасетцы адбўся скачок напружання. У выніку адключыліся гарэлкі з двух працуючых катлах КВ-ГМ-10. Пры паўторным запуску ў топцы з аднаго з катлоў і адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. Пры ўспышцы было часткова пашкоджанае абмуроўванне катла, коміна і аконных шыбаў кацельні.

Пацярпелых пры здарэнні няма. Падача цяпла да спажыўцоў не спынялася. Паведамляецца, што падачау цяпла было забяспечанае другім катлом і кагенерацыйнай устаноўкай.

Прычына здарэння высвятляецца. Мяркуецца, што прычынай стала парушэнне правілаў рэгламентных работаў пры запуску катла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі