У Іванаўскім раёне мужчына разбіўся на матацыкле, які купіў у той жа дзень

У Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці 31-гадовы мужчына разбіўся на матацыкле Honda, які купіў у той жа дзень. Трагічнае здарэнне адбылося позна ўвечары 24 ліпеня на трасе Іванава — Руцк — мяжа з Украінай. На 4-м кіламетры матацыкліст пайшоў на абгон машыны і трапіў на сустрэчнай паласе пад трактар. У тую ж ноч мужчына памёр у бальніцы, інфармуе сайт onliner.by.

Высветлілася, што раней матацыкліст 13 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі