У Італіі каранавірус выявілі ў 10 тысяч чалавек, больш за 600 памерлі

У Італіі каранавірус выявілі ў 10 тысяч чалавек, больш за 600 памерлі

У свеце колькасць заражаных каранавіруснай інфекцыяй складае больш за 117 тысяч, 4292 чалавекі памерлі, паведамляе meduza.io. Складаная сітуацыя захоўваецца ў Італіі, дзе COVID-19 выявілі ў 10149 чалавек (за суткі зарэгістравалі 977 новых выпадкаў), 631 памёр (за дзень — 168). Для параўнання ў Кітаі, адкуль пачалася эпідэмія, за апошнія суткі былі толькі 24 новыя выпадкі захворвання, памерлі 22 чалавекі. У Іране колькасць хворых складае больш за 8 тысяч чалавек, 291 памёр, у Паўднёвай Карэі гэтыя лічбы складаюць адпаведна 7775 і 60 чалавек.

Напярэдадні з'явілася інфармацыя, што каранавірус выявілі ў камандуючага Узброенымі сіламі Польшчы. Каранавірус выявілі і ў намесніка міністра аховы здароўя Вялікабрытаніі 62-гадовай Надзін Дорыс, яна закрылася ў сваім доме на добраахвотны каранцін. У гэтай краіне налічваецца 382 выпадкі заражэння, памерлі 6 чалавек.

У сераду па ўсёй Малдове з-за каранавіруса закрываюцца школы, дзіцячыя садкі і ВНУ. Забаронены масавыя мерапрыемствы. У Малдове выявілі тры выпадкі захворвання, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Як вядома, у Беларусі зарэгістраваныя 9 выпадкаў захворвання каранавірусам, траіх чалавек ужо вылечылі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі