У інстаграме апублікаванае першае ў гісторыі сэлфі з Лукашэнкам

У інстаграме апублікаванае першае ў гісторыі сэлфі з Лукашэнкам

Аляксандр Лукашэнка рэдка праводзіць сустрэчы з хіпстарамі. Нашмат часцей ён наведвае з афіцыйнымі візітамі прадпрыемствы, дзе вакол яго стаяць суворыя рабацягі, якія сэлфі-палку ў руках ні разу не трымалі. Магчыма, гэтым і тлумачыцца той факт, што за 23 гады прэзідэнцтва ніводны чалавек не "бамбануў" сэлфі з Лукашэнкам.

Але ўчора сітуацыя змянілася. Карыстальніца Instagram Вікторыя Рачыцкая-Кэрылет (vikki_by) зрабіла сэлфі з Аляксандрам Лукашэнкам падчас сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску.

"Сэлфі з прэзідэнтам! Ён самы лепшы! Зачараваў і скарыў усіх!" — пракаментавала здымак блогерка.

У інстаграме апублікаванае першае ў гісторыі сэлфі з Лукашэнкам
Скрыншот: KYKY.org

Вікторыя Рачыцкая-Кэрылет нарадзілася ў Магілёве, але зараз жыве ў Вене. У мінскай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ яна ўдзельнічае ў складзе дэлегацыі Аўстрыі.

У інстаграме апублікаванае першае ў гісторыі сэлфі з Лукашэнкам
Вікторыя Рачыцкая-Кэрылет. Фота з ФБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі