У Instagram трапілі фатаграфіі з аперацый у мінскай лякарні? (фота)

Празмерна анатамічная фатаграфія жанчыны падчас родаў была зробленая яшчэ ў снежні 2013 года. Але толькі днямі на яе звярнулі ўвагу ў Twitter. Як высветліў рэсурс Tjournal, здымкі маглі быць зробленыя медработнікамі ў адной з мінскіх лякарняў.



Сярод мноства фатаграфій дзяўчыны — аўтара здымкаў былі некалькі зробленыя з аперацыйнай. Акрамя родаў жанчыны ў Instagram трапілі дзве пацыенткі (ім рабілі аперацыю "па жаночай частцы") і адзін пацыент (яго рыхтавалі да ампутацыі нагі), інфармуе onliner.by.



У каментарах да здымках аўтарцы казалі пра недапушчальнасць фатаграфій. Але, мяркуючы па адказах, дзяўчына нічога ганебнага ў гэтым не бачыла. Аднак пасля таго, як гісторыя атрымала агалоску, яна паспяшалася выдаліць здымкі.



Незразумела пакуль, якое дачыненне дзяўчына мае да медустановы, шыльда якой трапіла ў яе акаўні на Instagram.

Фота з onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі