У Гродне затрымалі жанчыну, якая пазычыла ў людзей дзясяткі тысяч еўра

У Гродне затрымалі жанчыну, якая пазычыла ў людзей дзясяткі тысяч еўра

У Гродне затрымалі жанчыну, якая ў 2015-2016 гадах пазычыла ў мясцовага жыхара 35 тысяч еўра і не збіралася іх аддаваць. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, крымінальную справу распачалі па факце здзяйснення махлярскіх дзеянняў у асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК). Падазраваная — 31-гадовая Юлія Кніга (Рой). Раней яна двойчы была асуджана за махлярства.

Таксама зламысніца завалодала 1500 доларамі іншага жыхара Гродна, пераконвала яго, што збіраецца купіць медабсталяванне і рамантаваць аўтамабіль. Жанчына спрабавала скрасці ў мужчыны яшчэ 3500 рублёў. Пацярпелым прызналі таксама і мінчука, у якога падазраваная скрала больш за 14 тысяч рублёў, нібыта, на набыццё мэблі і будаўнічых матэрыялаў.

Пасля затрымання жанчыны праваахоўнікі ў яе не знайшлі грошай. Не выявілі і маёмасці, якую можна было б арыштаваць. Правяраецца інфармацыя, што жыхарка Гродна мае гульнявую залежнасць. Следчыя шукаюць іншых людзей, якія маглі пацярпець ад яе дзеянняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі