У Гродне затрымалі мужчыну, які вырашыў пастраляць у двары, дзе гулялі дзеці

Мужчына страляў з паляўнічай вінтоўкі, ілюстрацыйнае фота

Мужчына страляў з паляўнічай вінтоўкі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Гродне затрымалі мужчыну, які ў двары шматкватэрнага дома страляў з пнеўматычнай зброі. У двары ў гэты час гулялі дзеці, і мужчына, паводле відавочцаў, даваў ім зброю. Відавочцы і выклікалі міліцыю. Падрабязнасці гэтай гісторыі расказалі ў мясцовым упраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Растлумачыць свой учынак мужчына не змог. Міліцыя пачала праверку. Зброю ў мужчыны забралі і аддалі на экспертызу. Эксперты кажуць, што гэта завадская вінтоўка. Яна адносіцца "да катэгорыі паляўнічай пнеўматычнай зброі і прызначаная для стральбы кулямі калібру 4,5 мм". Пры гэтым эксперты нагадваюць, што нават "лёгкая" пнеўматыка можа нанесці не толькі цялесныя пашкоджанні, але і пацягнуць за сабой смяротны вынік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі