У Гродне ўпершыню за 200 гадоў правялі вянчанне ў лютэранскай кірсе (фота)

У Гродне ўпершыню за 200 гадоў правялі вянчанне ў лютэранскай кірсе (фота)

Упершыню за 200-гадовую гісторыю гродзенскай лютэранскай кірхі ў ёй правялі вянчанне. Ажаніўся пастар мясцовай абшчыны Уладзімір Татарнікаў і яго абранніца з Брэсцкай вобласці ў суботу, 24 кастрычніка.

Для правядзення абраду з Масквы спецыяльна запрасілі арцыбіскупа лютэранскай царквы Дзітрыха Браўэра. Абрад доўжыўся каля паўгадзіны. Маладыя людзі сталі мужам і жонкай перад Богам пад гукі аргана і ў прысутнасці амаль сотні людзей. Паводле лютэранскіх традыцыящ, вянчанне не з'яўляецца таямніцай, таму прыйсці ў храм мог любы гараджанін. Да Уладзіміра Татарнікава ў лютэранскай кірсе служылі восем пастараў. Усе яны на момант прыняцця паствы былі ўжо жанатыя.

Жонцы цяперашняга пастара 23 гады. Яна па адукацыі лекар, а па веравызнанні — праваслаўная. Пасля вяселля дзяўчына вернецца на радзіму, каб прайсці інтэрнатуру. Пастар гродзенскай абшчыны працягне службу ў мясцовым храме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі