У Гродне ў гандлёвым цэнтры дзяўчына збіла рукой і нагой ахоўніка

У Гродне ў гандлёвым цэнтры дзяўчына збіла рукой і нагой ахоўніка

У Гродне ў гандлёвым цэнтры дзяўчына збіла ахоўніка. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, яна абараняла сваю сяброўку, якую хацелі праверыць па падазрэнні ў дробным крадзяжы. Як толькі 19-гадовую сяброўку спыніў ахоўнік, 21-гадовая дзяўчына ўдарыла яго рукой і нагой па галаве. Аднак "аперацыя па вызваленні" правалілася. Больш таго, зламысніцу затрымалі супрацоўнікі дэпартамента аховы.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак" (ч. 1 арт. 366 КК). Высветлілася, што адна з дзяўчат раней прыцягвалася за дробныя крадзяжы да адміністрацыйнай адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі