У Гродне пасля масажу памерла 89-гадовая жанчына

У Гродне пасля масажу памерла 89-гадовая жанчына

У Гродне пасля масажу памерла 89-гадовая жанчына. Ёй былі неабходныя масажныя працэдуры і яна шукала спецыяліста. Знайшоўся мужчына, які запэўніў жанчыну, што задачу выканае. Акрамя масажу ён правёў яшчэ і працэдуру лячэбнай гімнастыкі. Пасля гэтых маніпуляцый бабуля стала адчуваць сябе нашмат горш, яе шпіталізавалі, у бальніцы яна памерла. Судмедэкспертыза засведчыла, што жанчыне былі нанесеныя цяжкія цялесныя пашкоджанні (некалькі закрытых пераломаў), якія і сталі прычынай смерці.

Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, у адносінах 37-гадовага "масажыста" распачалі крымінальную справу. Артыкул — "Незаконнае лекаванне, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека ці нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання" (ч. 2 арт. 335 КК). Мужчыне пагражае абмежаванне волі да 5 гадоў ці да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі