У Гродне міліцыя злавіла чарговага эксгібіцыяніста

У аўторак, 16 чэрвеня, у Гродне міліцыя злавіла чарговага эксгібіцыяніста. 17-гадовага хлопца падазраюць у хуліганстве. Распачатая крымінальная справа. Нагадаем, 12 чэрвеня ўдзень каля інтэрната па вуліцы Томіна да двух дзяўчат, якія загаралі, падышоў малады чалавек, на галаву якога была нацягнутая майка. Ён спыніўся ў двух метрах, зняў шорты і "здзейсніў непрыстойныя рухі з сваімі геніталіямі". Пасля ён апрануўся і сышоў.

Як паведамляе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, падазраваны толькі 11 дзён прабыў на волі — ён вызваліўся пасля чарговай судзімасці за здзейсненае падобнае супрацьпраўнае дзеянне. Адзначаецца, што агулам на рахунку эксгібіцыяніста 6 такіх фактаў хуліганства.

Як паведамляла Еўрарадыё, 8 чэрвеня ў Гродне затрымалі 22-гадовага эксгібіцыяніста, якога шукалі з 22 лютага. Тады малады чалавек у аўтобусе дэманстраваў інтымныя часткі цела 12-гадовай школьніцы. Пра іншыя падобныя выпадкі ў Гродне гл. тут.

Фота: Delfi

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі