У Гродне каля моста праз Нёман сутыкнуліся некалькі аўто (фота)

У Гродне каля моста праз Нёман сутыкнуліся некалькі аўто (фота)

Сур'ёзнае ДТЗ здарылася на адной з самых ажыўленых вуліцаў Гродна. Каля моста праз Нёман на вуліцы Паповіча сутыкнуліся некалькі аўто, перадае БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, з другараднай дарогі выязджаў БМВ і не даў перавагу "Крайслеру". Кіроўца "Крайслера", каб пазбегнуць сутыкнення,  паспрабаваў перайсці ў суседнюю паласу, аднак вылецеў на сустрэчную. Там ён сутыкнуўся з "Вольва". Пры аварыі кіроўцу "Вольва" так заціснула ў салоне, што дэблакаваць яго давялося ратавальнікам. Мужчыну шпіталізавалі з рознымі траўмамі, у тым ліку пашкоджаннем пазваночніка.

У ДАІ кажуць, што ўсе абставіны ДТЗ высвятляюцца.

У Гродне каля моста праз Нёман сутыкнуліся некалькі аўто (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі