У Гродне грузавік трыма коламі пераехаў 13-гадовую школьніцу (фота)

Дзяўчынка вярталася дахаты з Цэнтра пазашкольнай працы. Паводле слоў сведак, яна пераходзіла вуліцу на міргаючае зялёнае святло. У гэты момант кіроўца грузавіка "КаМАЗ" з прычэпам, не зніжаючы хуткасці, паварочваў на гэтую вуліцу. Спачатку дзяўчынку ўдарыла бамперам, а пасля 15-тонная машына трыма коламі яе пераехала.



Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, школьніца знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі, за яе жыццё змагаюцца лекары.  
 

У Гродне ў рэанімацыі памерла школьніца, якую пераехаў грузавік
 

Фота — gaigrodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі