У Гродне "Фольксваген" сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам (фота)

У Гродне "Фольксваген" сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам (фота)

У Гродне "Фольксваген" сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам. Здарэнне адбылося ў суботу ўвечары ў раёне рынка "Паўднёвы". Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, рэйсавы аўтобус ехаў з Брэста ў Гродна па галоўнай дарозе, у салоне былі пасажыры. "Фольксваген" раптоўна выехаў з другараднай дарогі. Кіроўца аўтобуса нават не паспеў затармазіць. Пасля ўдару ён зрабіў манеўр у правы бок, каб аўтобус не перакуліўся.

Адзначаецца, што пацярпелі толькі кіроўца і пасажырка легкавіка. А вось пасажыры аўтобуса і яго кіроўца на стан здароўя не скардзіліся. На вакзал у Гродна людзей завёз аўтобус, які праязджаў міма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі