Вы тут

У Гродне афіцыянт кавярні разбіў шыбу рэстарана

Фота: uvd.grodno.by

19-гадовы гродзенец трапіў пад крымінальную справу за тое, што разбіў шыбу рэстарана.

Як паведамляе uvd.grodno.by, здарэнне адбылося 10 сакавіка каля гадзіны ночы. Хлопец у кепскім настроі ішоў па бульвары Ленінскага Камсамола і вырашыў вымесціць свае эмоцыі: камянямі, а таксама рукамі і нагамі ён выбіў шыбу рэстарана "Залатое цяля". Шкода ад яго дзеянняў склала амаль 550 рублёў.

Па іроніі лёсу, сам малады чалавек працуе афіцыянтам у іншай кавярні. Як адзначаюць у міліцыі, матывам яго дзеянняў была не канкурэнцыя, а банальнае хуліганства.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Надпіс на сцяне з'явіўся ў ноч на 24 сакавіка.