У Гродне зарэзаныя маці і дачка тыдзень праляжалі ва ўласнай кватэры

Целы былі знойдзеныя познім вечарам 29 кастрычніка. Жанчына 1960 нараджэння і яе дачка 1987 года нараджэння былі забітыя, відаць, нажом. На целах выяўленыя колатыя раны шыі. Папярэдне ўстаноўлена, што жанчын 23 кастрычніка ў сварцы забіў мясцовы жыхар 1987 года нараджэння. Мужчына затрыманы, паведамляе БЕЛТА.

Іншыя падрабязнасці трагедыі пакуль не паведамляюцца. Ідуць следчыя дзеянні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі