У грамадска-палітычным цэнтры ў Гомелі праходзіць ператрус

8 красавіка ў грамадска-палітычным цэнтры ў Гомелі (на вуліцы Палескай, 52) праходзіць ператрус. Туды прыйшлі міліцыянеры з пастановай на ператрус і санкцыяй пракурора. Яны патлумачылі, што з IP-адраса, атрыманага абанентам па гэтым адрасе, нібыта, быў дасланы парнаграфічны ролік, была распачатая крымінальная справа. Праваахоўнікі забіраюць камп'ютарную тэхніку, інфармуе сайт spring96.org.

Міліцыя цікавіцца і праваабаронцам Леанідам Судаленкам, які ў ад'ездзе. Ператрус ідзе і на яго кватэры.

Вядома, што ў грамадска-палітычным цэнтры арэндавалі памяшканні шэраг грамадскіх арганізацый і рухаў.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі