У гомельскага калекцыянера алкаголю канфіскавалі калекцыю

Жыхара Гомеля аштрафавалі за захоўванне 178 бутэлек гарэлкі, віскі, рому, віна, бальзаму і каньяку. Алкаголь быў з беларускімі акцызнымі маркамі, аднак уладальнік не меў дакументаў, якія пацвярджаюць яго набыццё. Штраф склаў 2 мільёны рублёў.

Калекцыю напояў канфіскавалі. Як піша “Советский район”, гамяльчук сабраў такую колькасць алкаголю ад удзячных пацыентаў. Пра ніякія абмежаванні на захоўванне алкаголю мужчына не ведаў.

Дарэчы, у Беларусі за захоўванне фізічнай асобай алкаголю звыш 15 літраў без дакументаў, якія пацвярджаюць яго набыццё, прадугледжаны штраф — да 100 базавых велічынь. Пры гэтым канфіскуюцца напоі, якія перавышаюць дапушчальную заканадаўствам колькасць.

Жыхар Гомеля прадаваў алкаголь праз сацыяльную сетку

Фота — vizhevske.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі