У Гомелі з-за расколіны ў пліце на балконе эвакуіравалі цэлы пад’езд

У Гомелі з-за расколіны ў пліце на балконе эвакуіравалі цэлы пад’езд

У Гомелі эвакуіравалі жыхароў цэлага пад’езда жылога дома з-за пагрозы абрушэння будынка. 27 ліпеня ў першай палове дня ў дзевяціпавярховік па вуліцы Галавацкага выклікалі МНС, бо ў адным з тарцавых балконаў пліта адышла ад сцяны на паўсантыметра.

На час агляду будынка з “аварыйнага” пад’езда эвакуіравалі 30 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей. На месца выехала спецыяльная камісія і пастанавіла, што пагрозы абрушэння будынка няма.

Усе жыхары пад’езда вярнуліся ў свае кватэры, іх жыццю нічога не пагражае, перадае БЕЛТА са спасылкай на Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі