У Гомелі стралялі ў акно прыватнай фірмы

У Гомелі затрымалі дваіх 23-гадовых мясцовых жыхароў. Знаходзячыся на тэрыторыі гаражна-будаўнічага кааператыва, "з хуліганскіх памкненняў", яны стралялі з пнеўматычнага пісталета маркі Borner W300. У якасці мішэні зламысніка абралі акно будынка, у якім знаходзіцца офіс таварыства з дадатковай адказнасцю.

На месца здарэння прыехалі міліцыянеры. У пошуках "стралкоў" ім дапамог службовы сабака. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "хуліганства", паведамляе БЕЛТА.

Фота: Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі