У Гомелі шасцігадовая дзяўчынка атрымала апёкі з-за выбуху петарды

У Гомелі шасцігадовая дзяўчынка атрымала апёкі з-за выбуху петарды

У Гомелі шасцігадовая дзяўчынка атрымала апёкі з-за выбуху петарды. Як паведамляе БЕЛТА, няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 1 студзеня. Ракетніца трапіла ў твар дзіцяці. Дзяўчынку шпіталізавалі ў Гомельскую гарадскую клінічную бальніцу № 1 з дыягназам "тэрмічны апёк ілба 3-й ступені". Лекары кажуць, што яе стан здавальняючы.

Дарэчы, у той жа дзень у Гомелі апёкі 1-2-й ступені пальцаў рукі і шыі атрымала таксама 6-гадовая дзяўчынка. Пасля аказання меддапамогі яе адпусцілі дахаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі