У Гомелі пройдзе першы ў Беларусі суд "дармаеда" супраць дзяржавы

У Гомелі пройдзе першы ў Беларусі суд "дармаеда" супраць дзяржавы

У аўторак, 14 лютага, у Гомелі (у Цэнтральным раённым судзе) пройдзе першы ў Беларусі суд "дармаеда" супраць дзяржавы. 53-гадовы Аляксандр Сямёнаў збіраецца даказаць незаконнасць "дармаедскага падатку", супярэчнасць дэкрэта кіраўніка дзяржавы Канстытуцыі. Таксама ён хоча дамагчыся прызнання свайго ўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў і непрымянення да яго дэкрэта.

Сямёнаў мае 28 гадоў працоўнага стажу, з 2013 года афіцыйна лічыцца беспрацоўным, працу ў Беларусі знайсці не змог, займаўся бізнесам у Расіі. У 2015 годзе вымушаны быў вярнуцца на радзіму, жыў на свае зберажэнні.

Аляксандру Сямёнаву дапамагае супрацоўнік незалежнага прафсаюза РЭП, юрыст і праваабаронца Леанід Судаленка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі