У Гомелі зламыснікі парэзалі твар хлопцу (відэа)

Уначы яны наўмысна нанеслі 23-гадоваму хлопцу цяжкія цялесныя пашкоджанні, катавалі яго. Пацярпелы знаходзіцца ў Гомельскай абласной клінічнай бальніцы. У яго "рваная рана вуснаў з пераходам на шчаку і нос", парэзы над вачыма, на скронях.

Крыўдзіцелі хлопца затрыманыя, ім 29 і 21 год. Цяпер высвятляецца, ці ўжывалі падазраваныя і пацярпелы наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы і алкаголь (ёсць звесткі, што яны маглі ўжываць спайс). Папярэдняе следства праводзіць група найбольш дасведчаных следчых, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі