У Гомелі арыштавалі студэнта-выдатніка, які мастурбаваў на вуліцы

Малады чалавек адпачываў з кампаніяй у бары, пасля чаго вырашыў прагуляцца дадому пешшу. На вуліцы ён убачыў дзвюх 18-гадовых дзяўчат. Пад уздзеяннем выпітага і жаночай прыгажосці ў хлопца разыграліся гармоны, піша газета "Гомельская праўда". Абагнаўшы сябровак, ён забег у двор, дзе вырашыў "зняць напругу".



Калі дзяўчаты з'явіліся на паблізу, малады чалавек, працягваючы свае дзеянні, прапанаваў пазнаёміцца. Але тыя, спалохаўшыся "тэмпераментнага кавалера", уцяклі ў бліжэйшы супермаркет, адкуль выклікалі міліцыю. Ахоўнікі парадку затрымалі хлопца ў адным з двароў.



Міліцыянты кажуць, што, працверазеўшы, хлопец засаромеўся свайго ўчынку. Выявілася, што гэта студэнт-выдатнік адной з гомельскіх ВНУ, які станоўча характарызуецца па месцы навучання.



Цяпер яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Таксама 21-гадовы хлопец пройдзе праз судова-псіхіятрычную экспертызу.



Фота — oblvesti.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі