У Глыбоцкім раёне хлопчык патануў у сажалцы на падворку дома

У Глыбоцкім раёне хлопчык патануў у сажалцы на падворку дома

У Глыбоцкім раёне 5-гадовы хлопчык патануў у сажалцы на падворку дома. Разам з бацькам ён прыехаў з Віцебска да сваіх бабулі і дзядулі. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, трагічнае здарэнне адбылося 30 верасня. Дарослыя раптам заўважылі, што хлопчык знік. Толькі праз 10 хвілін бацька знайшоў сына ў сажалцы. Адзначаецца, што яна не агароджаная, праз яе пракладзены насціл, у канцы якога, відаць, і ўпала ў ваду дзіця.

На месца прыязджала хуткая дапамога, але было ўжо запозна. Медыкі канстатавалі смерць хлопчыка. Месца здарэння аглядалі следчыя, прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі