Вы тут

У заапарку ў Віцебску памерла рысяня, якое ратавалі ў Гарадоцкім раёне

Фота: БЕЛТА

У Гарадоцкім раёне ратавалі рысяня. Знясіленая лясная кошка, якая занесена ў Чырвоную кнігу, сама прыйшла да людзей — у яе была моцна пашкоджана адна з задніх лапаў. Першую дапамогу рысяняці аказала жыхарка вёскі Верамееўка Людміла Кароткая, пасля ім сталі апекавацца супрацоўнікі віцебскага заапарку, якія прывезлі жывёлу ў абласны цэнтр на заднім сядзенні аўтамабіля (гл. відэа).

Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", лясной кошцы зрабілі абязбольвальны ўкол. У заапарку для яе выдзелілі самае цёплае месца —  кабінет дырэктара. Там вельмі спадзяваліся выхадзіць жывёліну. Аднак, высветлілася, што ў яе паралізаваная ўся задняя частка цела, пашкоджаная сківіца. Як паведамляе БЕЛТА, раніцай 11 студзеня рысяня памерла.

 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі