У Гарадку на мужчыну абрынулася цагляная сцяна (фота)

50-гадовы мужчына разбіраў аднапавярховы цагляны будынак, які належыць прыватнай асобе, на будматэрыялы. Як адзначае прэс-служба МНС, вышыня сцен дасягала 4 метраў. Падчас правядзення дэмантажу адна сцяна абрынулася і пахавала пад сабой мужчыну.



Калі выратавальнікі дасталі пацярпелага з-пад паўметровага пласту цэглы, ён яшчэ быў жывы. У той жа дзень мужчына ад атрыманых траўмаў памёр у мясцовай бальніцы.



Фота — mchs.gov.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі