У Францыі на беразе праліву Ла-Манш адбыўся выбух на АЭС

У Францыі на беразе праліву Ла-Манш адбыўся выбух на АЭС

На паўночным захадзе Францыі, на беразе праліву Ла-Манш, адбыўся выбух на атамнай электрастанцыі Фламанвіль. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на французскае выданне Ouest France.

Паведамляецца, што здарэнне адбылося прыкладна а 12-й гадзіне паводле мінскага часу. Выбух прагрымеў у машынным аддзяленні АЭС. месца прыбылі экстранныя службы. Пры выбуху могуць быць пацярпелыя.

Як інфармуе мясцовая прэфектура, пагрозы ўцечкі радыяцыі няма.

АЭС Фламанвіль мае два энергаблокі, пабудаваныя ў 1980-х гадах. Энергетычная кампанія Electricite de France (EDF) цяпер будуе там трэці энергаблок. Яго запуск запланаваны на 2018 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі