У Францыі адбыўся тэракт у царкве

У Францыі адбыўся тэракт у царкве

Двое мужчын, узброеных нажамі, захапілі царкву ў французскім горадзе Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ ў Нармандыі. Нападнікі прабраліся ў храм з чорнага ўваходу і ўзялі ў закладнікі святара і вернікаў.

Святар загінуў — яму перарэзалі горла нажом. Паліцыя вызваліла астатніх закладнікаў, застрэліўшы ўзброеных мужчын. Па розных дадзеных, у закладніках было 4-6 чалавек, звестак пра іншых пацярпелых няма.

Матывы нападнікаў застаюцца незразумелымі. Пры гэтым у Францыі за апошні час адбылося некалькі буйных нападаў, перадае ВВС.

14 ліпеня адбыўся буйны тэракт у Ніцы — грузавік пратараніў натоўп людзей, у выніку чаго загінулі 84 чалавекі.

У лістападзе мінулага года быў здзейснены напад у Парыжы, адказнасць за які ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Ісламская дзяржава”. Ахвярамі парыжская атакі сталі 130 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі