У Фінляндыі званні герояў прысвоілі катам і коткам

Асацыяцыя фелінолагаў Фінляндыі ўганаравала званнямі героеў пецярых катоў і котак. Цяпер такія ўзнагароджанні будуць адбывацца штогод, інфармуюць замежныя СМІ. Званні герояў прысуджаюцца за ўратаванне чалавечага жыцця, учынкі, якія дапамагаюць пазбегнуць сур’ёзных прыступаў хваробы ці іншыя значныя ўчынкі пухнатых сяброў.

Героем можа стаць як пародзістая котка, так і звычайная жывёла без радаводу. Сёлета чацвёра “герояў” якраз беспародныя коткі.

Напрыклад, адзін з гераічных катоў разбудзіў уначы гаспадара-дыябетыка, пачаўшы драпацца і кусацца — гэта ўратавала чалавека ад глікемічнай комы. А іншы кот ратуе свайго старога гаспадара ад самоты пасля перасялення ў дом састарэлых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі