У “Экамедсервісе” зноў памёр пацыент

У “Экамедсервісе” зноў памёр пацыент

У прыватным медыцынскім цэнтры “Экамедсервіс” зноў памёр пацыент. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на выпадковую сведку, пацыентку цэнтра, каля 10.00 у холе ляжаў накрыты прасцінай чалавек, побач знаходзіліся лекары і міліцыянт. На пытанне, што адбылося, адна з супрацоўніц клінікі адказала, што мужчына памёр ад сардэчнага прыступу.

Як паведаміў БелаПАН прэс-афіцэр УУС Кастрычніцкага раёна сталіцы Леанід Ушэнін, памерлы — мужчына 1952 года нараджэння. Ён прыехаў у Мінск з Рэчыцы са сваёй знаёмай, каб прайсці абследаванне ў медцэнтры. Падчас чакання ў калідоры мужчыне стала блага. Медыкі спрабавалі яго ўратаваць, але ў 8.05 канстатавалі смерць.

Паводле папярэдняй версіі, смерць не мае крымінальнага характару. Мяркуецца, што мужчына памёр ад трамбозу.

Галоўны ўрач: “Чалавек, які памёр у "Экамедсервісе", не быў нашым пацыентам”

Тры гады таму ў гэтым цэнтры памерла 23-гадовая пацыентка пасля аперацыі па рынапластыцы. Вінаватымі ў яе смерці прызналі лекара-анестэзіёлага, які не прасачыў за выхадам пацыенткі з наркозу. Яму далі чатыры гады калоніі. Таксама па гэтай справе асуджаны на тры гады галоўны інжынер цэнтра, бо апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, да якога была падключаная пацыентка, быў няспраўны. Дырэктар “Экамедсервіса” атрымала два гады ўмоўна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі