У Егіпце — каля 1000 беларусаў, Мінспорту раіць турфірмам вяртаць грошы

З серады ў Егіпце абвясцілі надзвычайнае становішча. Ва ўсіх правінцыях краіны ўведзены каменданцкі час. Па ацэнках ААН, у сутыкненнях праваахоўных органаў і дэманстрантаў загінулі і пацярпелі сотні чалавек. МЗС Беларусі рэкамендуе адмовіцца ад паездак у Егіпет і не наведваць Каір ды іншыя буйныя гарады.



Журналісты парталу tut.by апыталі прадстаўнікоў турфірмаў. Па папярэдніх ацэнках, на егіпецкіх курортах — не меней за тысячу беларусаў. Таксама беларусы лятаюць у Егіпет з Масквы і Кіева з дапамогай турыстычнай кампаніі "Pegas Touristic". У мінскім офісе кампаніі пакуль не гатовыя даць інфармацыю па колькасці адпачывальнікаў у клапатлівай краіне.



Тым часам стала вядома, што егіпецкія паўстанцы захапілі і спалілі ўрадавы будынак у Гізе — горадзе, які ўваходзіць у так званы Вялікі Каір.



Фота — Reuters


Беспорядки в Египте унесли жизни 281 человека

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі