У доме Аляксандра Мілінкевіча адбыўся ператрус

Аляксандр Мілінкевіч

Аляксандр Мілінкевіч

У доме Аляксандра Мілінкевіча ў Берштах сілавікі зладзілі ператрус, перадае "Белсат".

Цяпер дзверы ў доме палітыка апламбаваныя. Сам Мілінкевіч знаходзіцца за мяжой і не ведае ні пра прычыну ператрусу, ні пра тое, ці пачалі на яго крымінальную справу і за што.

Аляксандр Мілінкевіч быў кандыдатам ад аб'яднанай апазіцыі на выбарах у 2006 годзе. У верасні 2023 ён далучыўся да каманды Святланы Ціханоўскай у якасці пазаштатнага дарадцы па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі.

Як распавядала Еўрарадыё, на мінулым тыдні хваля ператрусаў прайшла ў былых назіральнікаў на выбарах.

У доме Аляксандра Мілінкевіча адбыўся ператрус
У доме Мілінкевіча адбыўся ператрус / "Белсат"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі