У Данецку загінуў інструктар з элітнага цэнтра ФСБ Расіі (фота)

Ён быў забіты 26 траўня падчас "зачысткі" украінскім спецназам будынка аэрапорта. Пра гэта паведамляе расійскі часопіс "Спецназ". Адзначаецца, што Ждановіч — ветэран Афганістана і Чачэніі. Зусім нядаўна ён служыў інструктарам у элітным Цэнтры спецыяльнага прызначэння ФСБ Расіі. 19 траўня Сяргей Ждановіч прыехаў у Растоў-на-Доне, адкуль нелегальна перайшоў украінскую мяжу.



Пра гібель інструктара ФСБ у данецкім аэрапорце пішуць і яго сябры ў сацыяльных сетках. Дарэчы, Ждановіч, як і масквіч Ігар Стралкоў-Гіркін (камандзір "апалчэнцаў" у Славянску) "займаўся ваенна-патрыятычнымі гульнямі".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі