У ЦВК паступіла заяўка на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Лукашэнкі

У ЦВК паступіла заяўка на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Лукашэнкі

У Цэнтрвыбаркам паступіла заяўка на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкія выбары. 

Кіраўніком групы будзе старшыня афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда. Ён жа ўзначальваў ініцыятыўную групу Лукашэнкі і на выбарах 2015 года. 

Заяўка Лукашэнкі стала 12-й зарэгістраванай у спісе прэтэндэнтаў. 

Апошні дзень падачы заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных груп — 15 траўня.

Прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 9 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі