У чвэрцьфінале турніру ў Рыме Азаранка сустрэнецца з Шарапавай

Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Рыме. У 1/8 фіналу беларуска перамагла Ірыну Камелію Бегу з Румыніі — 6:4, 5:7, 6:1. Адзначым, што Азаранка на сённяшні дзень 29-я ракетка свету, яе саперніца — 31-я.

У чвэрцьфінале Вікторыя сустрэнецца з расіянкай Марыяй Шарапавай, трэцяй ракеткай свету.

Нагадаем, на старце рымскага турніра Вікторыя Азаранка выйграла ў чэшкі Люсі Градэцкай — 7:5, 2:6, 6:1, а пасля ў Каралін Вазняцкі з Даніі — 6:2, 7:6.

Прызавы фонд турніру складае  2 707 664 долары.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі