У цэнтры Мінска знайшлі амаль два дзясяткі снарадаў

У цэнтры Мінска знайшлі 18 снарадаў. Здарэнне адбылося ўвечары 30 ліпеня на вуліцы Камуністычнай, 24 падчас будаўнічых работ (там узводзіцца трохпавярховы будынак). На месца тэрмінова выехалі міліцыянеры і сапёры, тэрыторыя была ачэпленая, перакрываўся ўчастак вуліцы.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, акрамя 37-міліметровых снарадаў знайшлі 6 капсульных утулак часоў Вялікай Айчыннай вайны. Боепрыпасы вывезлі на палігон і знішчылі.

Фота: govorim.by, sputnik.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі